Зборнік тэстаў змяшчае экзаменацыйныя (тэставыя) заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену 2024 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.